19 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Адама Асманавіча Мурзіча (1941), педагога па вакале, заслужанага работніка культуры Беларусі
Адам Асманавіч Мурзіч нарадзіўся 19 жніўня 1941 г. у г. Ляхавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. З дзяцінства любіў музыку, слухаў оперу на пласцінках і па радыё, спяваў у самадзейнасці. Першым з прафесіяналаў яго вакальны талент заўважыў Леў Палікарпавіч Лях, які тады працаваў у Ляхавіцкім доме культуры. Адам Мурзіч не збіраўся займацца музыкай, ён працаваў і вучыўся ў вячэрней школе.
13 кастрычніка 2021 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Лізаветы Карпаўны Кухаравай (1916–2009), бібліятэчнага работніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Лізавета Карпаўна Кухарава нарадзілася 13 кастрычніка 1916 г. у Саратаўскай губерні. У 1933–1936 гг. навучалася ў Саратаўскім бібліятэчным тэхнікуме, пасля заканчэння якога ёй была прысвоена кваліфікацыя «Загадчык раённай бібліятэкі».
9 снежня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Барысавіча Токарава (1931–2015), акцёра, заслужанага артыста БССР
Генадзь Барысавіч Токараў нарадзіўся 9 снежня 1931 г. у г. Смаленску ў сям’і служачых. У родным горадзе скончыў тэатральную студыю (1955). Год працаваў у адным з тэатраў на Урале. У 1956 г. прыехаў у Маскву пацікавіцца магчымасцю перайсці ў іншы тэатр, быў запрошаны ў Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі.
31 мая 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Яўгенавіча Саланінкі (1961), музыканта, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (2015)
Аляксандр Яўгенавіч Саланінка нарадзіўся 31 мая 1961 г. у г. Брэсце. У школьныя гады захапляўся спортам, уваходзіў у склад зборнай каманды вобласці па футболе. Па настаянні мамы закончыў дзіцячую музычную школу, Брэсцкае музычнае вучылішча. Музыка яго захапіла, іграў па 4–6 гадзін, каб паступіць у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, якую паспяхова закончыў па класе валторны (1985).
28 мая 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дземчука (1946–2016), вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 г. у вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іосіфавіч, быў здольным да вучобы і марыў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю. Міхаіл закончыў сем класаў у вёсцы Рынкі, потым вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына. Праяўляў цікавасць да вучобы, вучыўся на «выдатна». Велізарнае жаданне дасягнуць поспеху пры пастаяннай і карпатлівай працы, мэтанакіраванасці дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.
25 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Уладзіміравіча Хвайніцкага (1956), заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, пісьменніка
Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі нарадзіўся 25 сакавіка 1956 г. у вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля смерці маці выхоўваўся ў Кобрынскім дзіцячым доме, затым у Югалінскай школе-інтэрнаце. Скончыў Целяханскую школу-інтэрнат, мастацкую школу. Першае месца працы — рабочы будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 г. Баранавічы.
5 верасня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага (Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага-Зэйдэля; 1901–1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і служачага. Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух. З 1918 г. працаваў на заводзе, у гарадской гаспадарцы. З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, дайшоў да Варшавы. Служыў у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску. Хацеў заняцца літаратурнай творчасцю, таму звольніўся са службы.
24 лістапада 2021 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Георгія Міхайлавіча Бенядзіктава (1916–1992), заслужанага архітэктара БССР
Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў нарадзіўся 24 лістапада 1916 г. у г. Саратаве. Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
5 ліпеня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Вараксіна (1901–1980), архітэктара, педагога, заслужанага будаўніка БССР
Уладзімір Мікалаевіч Вараксін нарадзіўся 5 ліпеня 1901 г. у г. Омску ў сям’і ваеннага інжынера. Пасля службы ў Чырвонай арміі скончыў Омскі мастацка-прамысловы тэхнікум (1927). У 1928–1932 гг. вучыўся ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў, пасля яе рэарганізацыі яго пераводзяць у Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва, які ён скончыў у 1934 г.
26 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Мікалаевіча Меярэвіча (1936–2018), гаспадарчага дзеяча, заслужанага будаўніка Расійскай Федэрацыі, ганаровага грамадзяніна г. Разані
Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч нарадзіўся 26 студзеня 1936 г. у г. Кобрыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Рана страціў маці, выхоўвала яго радня. У школе вучыўся на «выдатна», скончыў СШ № 2 г. Кобрына з медалём.